Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч
У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч8.10.2020. |
|
21 мая Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча. 16 верасня Антэ Ёзіч, тытулярны біскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыняў біскупскае пасвячэнне ў нядаўна пабудаваным касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя). Сакрамэнт пасвячэння ў ступені епіскапату Антэ Ёзічу ўдзяліў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Галоўным супасвячаючым быў арцыбіскуп Марын Барышыч, пастыр Спліт-Макарскай архідыяцэзіі, з якой паходзіць Антэ Ёзіч. Сакратарыят Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь / Catholic.by Вярнуцца назад |