Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь: адбылася сустрэча арцыбіскупа Антоніо Меніні з Мітрапалітам Веніямінам
Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь: адбылася сустрэча арцыбіскупа Антоніо Меніні з Мітрапалітам Веніямінам7.10.2020. |
|
На сустрэчы прысутнічалі таксама намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і протаіерэй Мікалай Коржыч, Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства. Размова адбылася ў вельмі сардэчнай атмасферы ўзаемнай прыязнасці. Арцыбіскуп Антоніо Меніні перадаў Мітрапаліту Веніяміну віншаванні Святога Айца Францішка з нагоды яго прызначэння Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі разам з памятным медалём сёмага года пантыфікату Папы і шчырымі пажаданнямі поспеху ў яго пастырскай місіі. Мітрапаліт Веніямін шчыра падзякаваў за віншаванні і таксама перадаў сардэчнае прывітанне Святому Айцу. Абодва бакі пагадзіліся, што сёння неабходна, каб Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква ў Беларусі працягвалі па-братэрску супрацоўнічаць на ўсіх узроўнях дзеля дабра краіны і грамадства. Асаблівым чынам было падкрэслена, наколькі гэта супрацоўніцтва важнае, каб перадаць маладым пакаленням, якія сёння часта становяцца ахвярамі секулярызму і спажывальніцтва, евангельскія каштоўнасці. І Мітрапаліт Веніямін, і арцыбіскуп Меніні, а таксама Сяргей Алейнік звярнулі ўвагу на глыбока ўкаранёную асаблівую рысу Беларусі, у якой вернікі розных рэлігійных канфесій жывуць у згодзе і ўзаемнай павазе. Абодва іерархі падкрэслілі, што неабходна працягваць маліцца, каб у краіне запанаваў супакой і згода дзеля дабра ўсяго грамадства. Апостальская нунцыятура спадзяецца, што атмасфера згоды і супакою сапраўды настане тады, калі ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію вернецца яе законны пастыр. Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь Вярнуцца назад |