Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Мінску завяршаецца перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі вырашэння крызісу ў Беларусі
У Мінску завяршаецца перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі вырашэння крызісу ў Беларусі29.09.2020. |
|
У верасні фігура нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі з італьянскага санктуарыя ў Гаргана наведала катэдры ўсіх чатырох беларускіх дыяцэзій і 21 верасня прыбыла ў Мінск. Тут у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) у свята святога Арханёла Міхала адбудзецца ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Пачатак у 18.30. Біскуп Юрый шчыра запрашае ўсіх вернікаў, у тым ліку і прадстаўнікоў іншых канфесій, далучыцца да супольнай малітвы за Бацькаўшчыну праз заступніцтва пераможцы зла святога Арханёла Міхала. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |