Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Найстарэйшыя пераклады Евангелля адкрыты ў Эфіопіі
Найстарэйшыя пераклады Евангелля адкрыты ў Эфіопіі26.09.2020. |
|
Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, манастыр быў заснаваны, верагодна, каля VI стагоддзя, шмат разоў спальваўся і адбудоваўся. Рукапісы складаюцца з двух ілюстраваных кодэксаў, якія змяшчаюць чатыры Евангеллі і напісаны на класічнай эфіопскай мове. Спецыяліст у галіне старажытнай Эфіопіі а. Рафал Зарэчны SI распавёў Ватыканскаму радыё, што ў апошнія гады былі праведзены радыевугляродныя даследаванні гэтых рукапісаў. Даследаванні, па яго словах, паказалі, што матэрыял, верагодна, адносіцца да канца IV або пачатку V стагоддзя. Кодэксы багата ўпрыгожаны. У іх знаходзяцца выявы чатырох евангелістаў, а таксама шмат іншых ілюстрацый і арнаментаў. Як адзначыў а. Рафал Зарэчны, «гэтыя рукапісы мы ведаем з 70-х гадоў, таму яны не з'яўляюцца новай сенсацыяй, але важныя для нас з-за крытыкі тэксту Святога Пісання, перакладзенага на класічную эфіопскую мову». «Іх прысутнасць у гэтых манастырах у такі ранні перыяд перш за ўсё пацвярджае распаўсюджанне хрысціянскай цывілізацыі ў Афрыцы ўжо ў старажытнасці. Важна адзначыць, што і мадэлі перакладу Святога Пісання, і яго ўпрыгажэнні свабодна вандруюць па старажытным свеце, значна больш, чым магло здацца нам сёння, мяркуючы выключна ў кантэксце Міжземнамор'я», — сказаў ён. Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by Вярнуцца назад |