Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Біскупы Еўропы салідарныя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам
Біскупы Еўропы салідарныя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам3.09.2020. |
|
Адозва Прэзідыуму РКБЕ па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча З 31 жніўня Яго Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які вяртаўся з паездкі ў Польшчу, дзе браў удзел у святкаваннях у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай, перашкаджаюць вярнуцца на Радзіму. Прэзідыум РКБЕ выказвае салідарнасць усяго еўрапейскага епіскапату з арцыбіскупам Кандрусевічам і Касцёлам на Беларусі ў гэты балючы момант і падзяляе заклік Папы Францішка «да дыялогу, да спынення гвалту і да павагі справядлівасці і законнасці». Таксама разам з Папам мы давяраем «усіх беларусаў абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы супакою». Запэўніваючы ў сваёй малітве за ўзлюбленага пастыра і за ўсю беларускую супольнасць, жадаем Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу неадкладнага вяртання дадому і да свайго біскупскага служэння, а таксама заахвочваем усіх дбаць пра мірнае вырашэнне канфлікту і з даверам ісці наперад шляхам дыялогу дзеля дабра чалавека і ўсяго грамадства. Санкт-Гален, 3 верасня 2020 г. Паводле: ccee.eu / Пераклад: Мікола Гракаў / Catholic.by Вярнуцца назад |