Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларускія грэка-католікі 3-ці дзень моляцца за мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і за яго вяртанне ў Беларусь

Беларускія грэка-католікі 3-ці дзень моляцца за мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і за яго вяртанне ў Беларусь


3.09.2020.
'Беларускія1-га верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі Новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года – гэта ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях.

Такой найбольш актуальнай - хаця не чаканай - інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны і болесны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму архібіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г.

З блаславення Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека), які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Рыме, у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Беларусі праходзяць малітвы за Высокадастойнага Мітрапаліта Тадэвуша і за магчымасць яго хуткага вяртання да сваёй паствы на Радзіме.

Гэтая духоўная акцыя беларускіх грэка-католікаў праходзіць ў поўнай салідарнасці і згодзе з Заявай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якая “выказвае надзею на тое, што адмова арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь з’яўляецца толькі прыкрым непаразуменнем, якое як найхутчэй будзе вырашана, а таксама што падобныя інцыдэнты не будуць адбывацца ў будучыні”.

"Малітва мае ўсепераможную моц".

Вярнуцца назад