Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва за Беларусь перад Жыровіцкай Іконаў Багародзіцы ў Рыме
Малітва за Беларусь перад Жыровіцкай Іконаў Багародзіцы ў Рыме28.08.2020. |
|
Па запрашэнні Апостальскага экзарха Высокадастойнага Уладыкі Дзянісія (Ляховіча) Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ Дастойны архімандрыт Сяргей (Гаек) – малітвы гучалі на беларускай ды ўкраінскай мове. Звяртаючыся да вернікаў, сярод якіх былі так сама італьянскія сябры Беларусі, архімандрыт Сяргей сказаў: “Найсвятая Багародзіца, Маці Ісуса Хрыста, у тайне свайго Успення не астаўляе нас але тым больш маліцца за ўвесь род людскі. Яна – Маці Царквы ёсць для нас прыкладам нястомнай малітвы за ўсіх засмучаных і пакрыўджаных. Перад Яе Іконай, якую сёння ўрачыста ўшаноўваюць шматлікія вернікі ў Жыровічах, і мы тут ў Рыме, хочам маліцца за шматлікіх нашых братоў і сёстраў у Беларусі – ахвяры гвалту і дэманічнага катавання ў мінулыя дні. Праз заступніцтва Маці Божай Жыровіцкай просім Госпада аб спыненні гвалту, аб прабачэнні і дыялогу на базе Божай Праўды. Дзякуй усім тут прысутным за супольную малітву”. Вярнуцца назад |