Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ІСУС ХРЫСТОС ПОБАЧ УСІХ ПАЦЯРПЕЛЫХ
ІСУС ХРЫСТОС ПОБАЧ УСІХ ПАЦЯРПЕЛЫХ29.08.2020. |
|
29 жніўня - у каляндары многіх хрысціянскіх Цэркваў гэта Успамін (або свята) "Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля", які пацярпеў за Праўду ад бязбожнага ўладара Ірада і ягонай каханкі. Гэта дзень малітвы і посту. Шматлікія хрысціяне ў Беларусі (і за мяжой) у гэты дзень - 29 жніўня 2020 моляцця за ўсіх пацярпелых ад насілля сілавікоў: арыштаваных, збітых амапаўцамі, нявінных людзей. "Старажытная Базыліка св. Яна Хрысціцеля на Латэране (у Рыме) - з'яўляецца сёння асаблівым месцам, дзе мы хочам маліцца за ўсіх, хто ў гэтыя дні ў Беларусі стаў ахвярамі гвалту і катавання з боку сілавікоў. Ісус Хрыстос побач усіх нявінна пацярпелых - веруючых і няверуючых. Хрыстовая Царква - на базе Слова Божага - асуджае ўвесь гэты дэманічны гвалт і нясе пацярпелым духовую і маральную падтрымку. Молімся за пацярпелых, за ўсіх валанцёраў і медпрацаўнікоў, якія нясуць дапамогу. Божая справядлівасць існуе" - сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек), які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Рыме. Вярнуцца назад |