Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларускі сьвятар прызначаны кансультарам Папскай юрыдычнай рады

Беларускі сьвятар прызначаны кансультарам Папскай юрыдычнай рады


13.08.2008.
Айцец Луіс Акулік
Толькі нядаўна дайшла ў Беларусь радасная інфармацыя, што 26 ліпеня 2008 г. Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў а. Праф. Луіса Акуліка (гл. фота) кансультарам Папскай Рады па справах кананічных Заканадаўчых Тэкстаў (Consiglio per i Testi Legislativi).
Айцец Луіс Акулік, беларус па паходжаньні (продкі ягоныя зьехалі зь Менску), зьяўляецца грамадзянінам Аргентыны і прызнаецца да сваёй ўсходняй царкоўнай традыцыі. Некалькті гадоў таму наведваў Беларусь. Як царкоўны юрыст ён супрацоўнічае з Сакратарыятам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі.
Ён зьяўляецца прафесарам у Інстытуце Царкоўнага Права ў Венецыі, дзе выкладае між іншым кананічнае права Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
У гэты ж дзень кансультарамі той жа Папскай Рады па справах Заканадаўчых Тэкстаў былі прызначаныя 2 іншых прыяцелі БГКЦ – а. Праф. Цырыль Васіль SJ (Рэктар Папскага Інстытуту Orientale ў Рыме) і а. Праф. Ларэнца Ларуса OP (выкладчык таго ж Інстытуту Orientale).
Новых кансультараў шчыра віншуем – “На многія леты”!

Вярнуцца назад