Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Католікі Вялікабрытаніі салідарныя з народам Беларусі
Католікі Вялікабрытаніі салідарныя з народам Беларусі20.08.2020. |
|
Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, старшыня Камісіі па міжнародных справах Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса біскуп Дэклан Ланг ад імя епіскапату заклікаў брытанскі ўрад да супрацоўніцтва з іншымі краінамі з мэтай вырашэння праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі. «Мы салідарныя з беларускім народам і глыбока занепакоеныя незаконнымі затрыманнямі і катаваннямі людзей, якія мірна патрабуюць дэмакратычных рэформ. Мы заклікаем наш урад працягваць сваё важнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі для вырашэння праблем, звязаных з сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, і падтрымліваць дыялог, у якім удзельнічаюць усе бакі, каб спыніць гвалт, як таго патрабуе Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі», — заявіў біскуп Ланг. Нагадаем, Выканаўчы камітэт Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax выступіў са спецыяльнай заявай адносна цяперашняй сітуацыі ў Беларусі, заклікаўшы католікаў Еўропы 18 жніўня аб’яднацца ў малітве за народ краіны. Паводле: Vatican News Вярнуцца назад |