Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілля

У Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілля


13.08.2020.
У Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілля13 жніўня ў Мінску хрысціяне розных канфесій сабраліся каля галоўных святынь сталіцы, каб у супольнай малітве прасіць аб спыненні насілля ў Беларусі, ад якога пацярпелі шмат нявінных мірных грамадзянаў.

Праваслаўныя, католікі (рыма-католікі ды грэка-католікі) і пратэстанты, адгукнуўшыся на заклік духоўных пастыраў аб трывалай малітве за Беларусь на фоне беспрэцэдэнтнага грамадска-палітычнага крызісу ў краіне, сабраліся разам на супольную малітву. Людзі трымалі ў руках Біблію, іконы і ружанцы.

У гістарычным цэнтры Мінска, паміж галоўнымі святынямі традыцыйных канфесій — праваслаўным Святадухавым саборам і каталіцкай катэдрай Найсвяцейшага Імя Марыі — людзі разам узносілі малітвы, просячы Бога аб спыненні насілля і аб міры і згодзе ў беларускім грамадстве.

У малітве вернікаў розных канфесій суправаджалі іх духоўныя пастыры. Яны падкрэслілі, што выйсце з крызісу магчыма толькі на шляху вяртання да спрадвечных маральных каштоўнасцяў нашага народа, да яго хрысціянскіх каранёў.

У гэты ж дзень Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі з заклікам да агульнабеларускай штодзённай малітвы ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны і ўсяго народа.

У Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілляУ Мінску хрысціяне розных канфесій аб’ядналіся ў супольнай малітве аб спыненні насілля



Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад