Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа ў Маскве
Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа ў Маскве30.07.2020. |
|
Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, францішканін з’яўляецца таксама гвардыянам кляштару св. Антонія Цудатворцы ў Санкт-Пецярбургу. Айцец Мікалай Дубінін OFM Conv нарадзіўся 27 мая 1973 г. у Новашахцінску Растоўскай вобласці. Падрыхтоўку да святарства праходзіў у інстытутах Ордэну братоў меншых канвентуальных у Польшчы. Вечныя манаскія абяцанні прынёс у кастрычніку 1998 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 24 чэрвеня 2000 г. З 2002 па 2005 год вывучаў літургіку ў Інстытуце пастырскай літургіі св. Юстыны ў Падуі (Італія). З 2000 па 2005 год служыў у розных парафіях, якімі апякуюцца канвентуальныя францішкане. З 2005 па 2018 год быў генеральным кусташам Расійскай кустодыі св. Францішка Асізскага. З 2005 г. кіруе Выдавецтвам францішканаў у Маскве. З 2006 г. выкладае літургіку і гамілетыку ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу і з’яўляецца сакратаром Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі. З 2008 па 2013 год быў намеснікам галоўнага рэдактара Каталіцкай энцыклапедыі. З 2009 года — старшыня Расійскай канферэнцыі старэйшых настаяцеляў (CORSUM). З 2015 г. узначальвае Камісію па пытаннях катэхізацыі і літургіі ў архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Валодае рускай, польскай, італьянскай, англійскай і беларускай мовамі. Паводле https://catholic.by/ Вярнуцца назад |