Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Заўпакойныя Літургіі за новаспачылага Архірэя МІЛАНА
Заўпакойныя Літургіі за новаспачылага Архірэя МІЛАНА16.07.2020. |
|
пройдуць ва Ужгарадзе ў Нядзелю 19 ліпеня 2020 г. ўвечары ды ў Панядзелак 20 ліпеня ў 10:00 гадз. У Беларусі за супакой душы новаспачылага Архірэя МІЛАНА Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у саслужэнні духавенства, узначаліць ЗАЎПАКОЙНЫЯ БОСКІЯ ЛІТУРГІІ у ПЯТНІЦУ, 17.07.20, у Полацку ў 12:00 гадз. у храме св. Параскевы Полацкай у СУБОТУ, 18.07.20, у Віцебску ў 12:00 гадз. у храме Уваскрасення Хрыстовага. Гэта будуць Літургіі на месцах архірэйскага служэння спачылага Ўладыкі МІЛАНА. Запрашаем далучыцца духова да заўпакойнай малітвы. Душу новаспачылага Архірэя суправаджаем нашай гарачай малітвай. Вечная яму памяць! +Архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Мінск – Полацк, 16 ліпеня 2020 г., Успамін Мукачаўскай Іконы Багародзіцы Вярнуцца назад |