Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Спачуванні архім. Сяргея з нагоды спачыну Уладыкі Мілана (Шашыка)
Спачуванні архім. Сяргея з нагоды спачыну Уладыкі Мілана (Шашыка)16.07.2020. |
|
ды ўсёй Супольнасці Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі Ужгарад Госпад Царквы паклікаў да сябе вернага свайго Слугу – Высокадастойнага Уладыку Мілана, Біскупа Мукачаўскага. Яго адыход да дому Айца стаў для нас нечаканым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым ягоны “архіпастырскі подзвіг”. Уладыка Мілан, Архіпастыр Мукачаўскай епархіі, служыў з запалам святых раўноапостальных Кірыла і Мятода не толькі ў Закарпацці, ён ў сваёй руплівай місіі шчодра і нястомна дапамагаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Ад свайго імя, ад імя святароў, дыяканаў, семінарыстаў і вернікаў нашай Царквы выказваем глыбокую ўдзячнасць Госпаду за Уладыку Мілана ды ягонае служэнне. А душу новаспачылага Архірэя суправаджаем нашай гарачай малітвай. Вечная яму памяць! +Архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Мінск – Полацк, 16 ліпеня 2020 г., Успамін Мукачаўскай Іконы Багародзіцы Вярнуцца назад |