Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!15.07.2020. |
|
У аўторак – 14 ліпеня 2020 года ўвечары ў шпіталі ва Ужгарадзе адышоў да Госпада на 67 годзе жыцця праўлячы біскуп мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі Уладыка Мілан (Шашык) – верны прыяцель нашай Царквы. Ён шмат разоў наведваў Беларусь, рукапакладаў беларускіх святароў і дыяканаў, прымаў у Закарпацці нашых пілігрымаў. У мінулую суботу, 11 ліпеня ён даслаў прывітанне для ўдзельнікаў Завяршэння Пілігрымкі Віцебск - Полацк 2020 і напісаў: "Всі ми є покликани, щоб свидчити про любов Бога до людини". Вечны супакой ягонай душы – Вечная памяць! Вярнуцца назад |