Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 13 ліпеня - успамін блаславёнай мучаніцы Мар'яны (Бярнацкай)
13 ліпеня - успамін блаславёнай мучаніцы Мар'яны (Бярнацкай)13.07.2023. |
|
Мар’яна Бярнацкая - маці шасцярых дзяцей, чацвёра з якіх памерлі пры родах, ведала цану жыцця і смерці. Любіла і цаніла жыццё. Яна была шчырай верніцай, вельмі шанавала Маці Божую. Нарадзілася Мар'яна ў 1888 г., у Сапоцкінскім краі, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), ва ўніяцкай сям’і, дзе нават пасля скасавання Уніі ў 1874-75 гг. вернікі моцна трымаліся каталіцкай веры. У драматычным 1943 г. яна ахвяравала сваё жыцьцё за нявестку і за жыцьцё яшчэ ненароджанага ўнука. Яшчэ амаль два тыдні яна правяла ў вязніцы ў Горадні і, як адзначаюць тыя, хто выжыў, увесь час заставалася спакойнаю і шчыра малілася, была ўзорам веры і моцнага духу для іншых вязняў (сярод якіх было і 6 каталіцкіх святароў). Блаславёная мучаніца Мар’яна застаецца прыкладам таго, як трэба любіць бліжняга свайго. Варта часцей узгадваць гэтую ахвярную мучаніцу, асабліва свякроўкам ды нявесткам. І асабліва тады, калі ўзнікаюць паміж імі брыдкія, часта такія дробязныя непаразуменні. Просім жа тады: «Блаславёная Мар’яна, маліся за нас! Вучы нас любіць сваіх бліжніх! Вучы берагчы жыццё!». Вярнуцца назад |