Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > З падзякай за святочныя віншаванні

З падзякай за святочныя віншаванні


13.07.2020.
З падзякай за святочныя віншаванніСловы прывітання і малітоўнай сулучнасці накіраваў да ўдзельнікаў завяршэння XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк (12 ліпеня 2020 г.) Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь Мансіньёр Махэр Шаммас:

"Усім вернікам жадаю шчодрага Божага блаславення!
Госпад, які ведае сэрцы, няхай кожнага верніка надзяліць ласкай неабходнай на шляху святасці!"


Гэтыя словы ўпісаліся сімвалічна ў дэвіз святкавання "Будзьце мужнымі! Адвагі!" і сталі каштоўным заахвочваннем да мужнасці на шляху веры, надзеі ды любові.
Яны сталіся таксама нагодай да падзячнай малітвы за місію Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

Вярнуцца назад