Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дэвіз і логатып XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020

Дэвіз і логатып XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020


6.07.2020.

Дэвіз і логатып XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020Дэвіз XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2020: “Святло Ўсходу”.

 

Гэта тытул Апостальскага Паслання св. Яна Паўла ІІ “Orientale Lumen - Святло Ўсходу” (ад 2 траўня 1995 г.), што з’яўляецца базай духовай Праграмы пілігрымкі ў гэтым годзе.

У складанай сітуацыіі эпідэміі духовая Праграма пілігрымкі пройдзе 8-12 ліпеня 2020 года ў фармаце ан-лайн.

 

На сайце www.svjazep.org будуць змяшчацца духовыя матэрыялы на кожны дзень Праграмы. Іх можна свабодна перапосціць у соц-сеткі.

Кожны можа далучыцца да духовай Праграмы ў сваім месцы пражывання.

 

Малітоўную платформу Праграмы прадстаўляе грэка-каталіцкая парафія ў Полацку. На адрас: polatsk170@gmail.com можна даслаць інтэнцыі, якія будуць уключаныя ў штодзённую Боскую Літургію ў гэтыя дні ды ў якіх будуць маліцца валанцёры Праграмы.

 

Біблійныя тэксты на дні Праграмы: Евангелле паводле св. Яна раздзелы 1-5 (на кожны дзень адзін раздел).

 

Завяршэнне Праграмы ў Полацку, пры храме св. Параскевы Полацкай у Нядзелю, 12 ліпеня 2020; Боская Літургія ў 11:00 гадз.

Адзначым 100-годдзе Папы Яна Паўла ІІ.

 

ЗАПРАШАЕМ ДАЛУЧЫЦЦА. 


Вярнуцца назад