27 чэрвеня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве і ў Рыме ўшаноўваем Маці Божую Нястомнай Дапамогі (Няўстаннай Дапамогі).
Старажытная ікона (XV cт.) з выспы Крыт была прывезена ў Рым і там ушаноўваная як Sancta Mater de Perpetuo Succursu. Сярод праваслаўных у славянскіх краінах (у тым ліку і ў Расеі) яна часта называецца: Римской Иконай Богородицы.
Мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі адзначае свята сваёй Апякункі ў нядзелю 28 чэрвеня 2020 г.на Боскай Літургіі ў 10:00 гадз., у храме на зав. Снежным д. 7.
Малітвамі Багародзіцы хай блаславіць усіх Госпад!
"Пад Тваю міласэрнасьць прыбягаем, Багародзіца Дзева, маленьняў нашых у час суму не адкінь, але ад бедаў вызваль нас, адзіная чыстая, адзіная блаславёная".
Сярэднявечная легенда апавядае пра нейкага купца, які скраў цудоўны абраз у адной з цэркваў вострава Крыт. Купец схаваў ікону сярод сваіх рэчаў і сеў на карабель, які плыў на Захад. Божы Провід і апека Найсвяцейшай Багародзіцы захавалі судна ў раптоўным шторме, і яно шчасліва дабралася ў порт прызначэння. Праз год купец разам з выкрадзенай іконай апынуўся ў Рыме.
Болей чытайце на http://cssr.by/redemptarysty/matsi-bozhaya-nyastomnaj-dapamogi/gistoryya-ikony.html