Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Падрыхтоўка да грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020
Падрыхтоўка да грэка-каталіцкай пілігрымкі 202025.06.2020. |
|
У аўторак 23 чэрвеня 2020 г., напярэдадні свята св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга, у Мінску прайшля рабочая кансультацыя удзельнікаў праграмы PRODROMOS адносна формаў удзелу ў XXVI грэка-каталіцкай пілігрымцы Віцебск – Полацк.
Св. Ян Хрысціцель у візантыйскай літургічнай традыцыі называецца “Прадвеснік” (царк.-слав. Предтеча), на грэцкай мове Πρόδρομος [Prodromos] – той, хто рыхтуе дарогу (δρομος).
Мэтай кансультацыі было азнаёміцца з голоўнымі тэмамі Апостальскага Паслання Папы Яна Паўла ІІ “Orientale Lumen - Святло Ўсходу” (ад 2.05.1995), на якім будзе базавацца духовая праграма Пілігрымкі. Варта дадаць, што гэты папскі дакумент “Orientale Lumen” быў 25 год таму першым дакументам Яна Паўла ІІ выдадзеным па беларуску з ініцыятывы грэка-каталіцкай моладзі Мінска. Вярнуцца назад |