Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дзень медыцынскага працаўніка 2020 г.

Дзень медыцынскага працаўніка 2020 г.


21.06.2020.

Дзень медыцынскага працаўніка 2020 г.Дзень ўдзячнасці і малітвы.

 

Беларускія грэка-католікі працягваюць эстафету малітвы за медыкаў і медработнікаў Беларусі. Эстафета пачалася 7 чэрвеня 2020, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку – горадзе славутага беларускага лекара Францішка Скарыны. Да гэтай малітоўнай акцыі далучыліся не толькі грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі але і хрысціяне іншых краінаў, асабліва “скарынаўскіх” гарадоў Падуі ды Прагі.

 

У нядзелю, 21 чэрвеня 2020, калі адзначаецца ў Беларусі Дзень медыцынскага працаўніка, вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў малітве да Госпада выказалі падзяку і духовую падтрымку беларускім медыкам і медработнікам.

 

Госпадзе шматміласэрны, прымі нашую шчырую малітву за медыкаў і медработнікаў нашай Бацькаўшчыны, якія мужна і нястомна змагаюцца за здароўе і жыццё людзей у складаны перыяд эпідэміі каронавірусу. Падтрымлівай іх у гераічным служэнні і абараняй іх ды іхнія сем’і ад усягага зла. Ты сам, Госпадзе, будзь іхняй узнагародай. Амін”.


Вярнуцца назад