Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншуем расійскіх грэка-католікаў

Віншуем расійскіх грэка-католікаў


21.06.2020.

Віншуем расійскіх грэка-католікаўАрхімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Ардынарыя Расійскай Грэка-Каталіцкай Царквы Высокадастойнага Епіскапа Іосіфа (Верта) з святам Сабору Ўсіх святых Землі Расійскай (церк.-слав. Собо́ръ всѣ́хъ ст҃ы́хъ, въ землѝ рѡссі́йстѣй просїѧ́вшихъ) — якое святкуецца ў РФ 21 чэрвеня 2020.

 

“Высокадастойны Ўладыка, Вас, клір і вернікаў Расійскай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуюць грэка-католікі Беларусі ў гэты святочны дзень. Малітвамі Ўсіх Святых хай шчодра блаславіць вас Госпад Чалавекалюбец і ўмацоўвае вашае каштоўнае сведчанне глыбокай і мужнай веры ў Супольнасці Каталіцкай Царквы”.


+Архім. Сяргей (Гаек), Мінск, 21 чэрвеня 2020 г.


Вярнуцца назад