Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Урачыстасць Божага Цела ў Мінску A.D. 2020
Урачыстасць Божага Цела ў Мінску A.D. 202011.06.2020. |
|
У нядзелю 14 чэрвеня 2020 да св. Імшы і працэсіі перад Чырвоным касцёлам (у 11:00 гадз.) далучыцца грэка-каталіцкая парыфія св. Духа.
Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая, з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі былі адменены працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны. У Мінску замест агульнагарадской працэсіі, якая штогод збірала тысячы ўдзельнікаў, было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы.
Яны адбудуцца з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі і ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл).
Плануецца анлайн-трансляцыя Эўхарыстычных працэсій на партале Catholic.by.
Падобным чынам, з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, працэсіі Божага Цела могуць быць арганізаваныя таксама ў іншых парафіях.
Ва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Касцёл ушаноўвае таямніцу бязмежнай любові Збаўцы, які на Апошняй вячэры ўстанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, дзякуючы якому ў постацях хлеба і віна рэальна і сутнасна прысутнічае сам Хрыстус у сваім Целе і Крыві. На кожнай святой Імшы здзяйсняецца крыжовая ахвяра Хрыста за збаўленне свету, і Ён сам прыходзіць да свайго народа ў выглядзе святой Камуніі.
Кожны католік абавязаны прынамсі раз на год, у Велікодны перыяд, прымаць святую Камунію.
Гэта можна зрабіць толькі будучы ў стане ласкі пасля споведзі. Тыя беларускія вернікі, якія з-за пандэміі яшчэ не змаглі выканаць гэты абавязак, што накладае на іх касцёльны наказ, сёлета маюць магчымасць паспавядацца і прыняць Камунію да 15 жніўня.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |