Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Былы прадстаўнік Папы ў Беларусі прызначаны Апостальскім нунцыем у Гане

Былы прадстаўнік Папы ў Беларусі прызначаны Апостальскім нунцыем у Гане


5.05.2020.

Былы прадстаўнік Папы ў Беларусі прызначаны Апостальскім нунцыем у Гане3 мая Папа Францішак прызначыў ксяндза Генрыха Мечыслава Ягадзінскага, які пэўны час працаваў у прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Беларусі, Апостальскім нунцыем у Гане, менаваўшы яго тытулярным біскупам Лімасанскім.


Адпаведнае паведамленне з’явілася ў нядзелю на рэсурсе Святога Пасаду Vatican.va.

 

Ксяндзу Генрыху Ягадзінскаму 51 год, ён паходзіць з Келецкай дыяцэзіі ў Польшчы.

 

З 2001 па 2005 год святар працаваў як сакратар Апостальскай нунцыятуры і Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Пасля гэтага ён нёс служэнне ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Ватыкана ў Харватыі, Індыі, Босніі і Герцагавіне.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад