Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА МНОГІЯ ЛЕТЫ! НАЙДАСТОЙНЫ ЎЛАДЫКА!

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ! НАЙДАСТОЙНЫ ЎЛАДЫКА!


5.05.2020.

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ! НАЙДАСТОЙНЫ ЎЛАДЫКА!Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства СВЯТАСЛАЎ адзначае 50 год жыцця. 

 

Клір і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы шчыра віншуюць Найдастойнага Юбіляра.

 

***

 

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек)

накіраваў Дастойнаму Юбіляру віншавальны ліст.

 

 

 

Мінск, 5 траўня 2020 году Божага

№ 20.051/Е

 

Яго Блаславенства Найдастойны Патрыярх СВЯТАСЛАЎ

Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы

Кіеў, Украіна

 

 

Ваша Блаславенства, Найдастойны Патрыярх Святаслаў!

 

Ад імя духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуем Вас – Першаіерарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы – з Юбілеем 50-годдзя.

 

У шчырай малітве дзякуем Уваскросламу Хрысту Чалавекалюбцу за Вашае жыццё

і за Вашае Архіпастырскае Служэнне, з блаславёных пладоў якога карыстаецца і нашая Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.

Ужо 30 год маем магчымасць адкрыта прапаведваць Евангелле на нашай роднай зямлі,

а ў гэтым служэнні мы стала атрымліваем Вашую шчодрую, духоўную падтрымку.

Вялікі Вам дзякуй!

 

Жадаем Вам багатых дароў міру, радасці, веры, надзеі ды любові ад Уваскрослага Хрыста

і вітаем пасхальным вітаннем:

Хрыстос уваскрос - Сапраўды ўваскрос!

 

+Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)

Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 


Вярнуцца назад