Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сведкі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфу
Сведкі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфу25.04.2020. |
|
У той час, як Жанчыны Міраносіцы ішлі да магілы, не разумеючы словаў пра ўваскрсенне, іншыя вучні хаваліся “дзеля страху перад юдэямі” (Ян 20, 19). Жанчыны ідуць да магілы, не зважаючы нават на банальную праблему, якая чакае іх наперадзе: “А гаварылі яны між сабою: “Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?” (Мк 16, 3).
Якая ж сіла дазволіла ім перамагчы страх і слабасць? Безумоўна, гэта любоў да Ісуса. У сваёй любові да Збавіцеля міраносіцы выяўляюць шчырасць і прастату, і дзякуючы гэтаму становяцца сведкамі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфу. Вярнуцца назад |