Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Завяршылася агульнахрысціянская ініцыятыва малітвы аб спыненні пандэміі

Завяршылася агульнахрысціянская ініцыятыва малітвы аб спыненні пандэміі


20.04.2020.

Завяршылася агульнахрысціянская ініцыятыва малітвы аб спыненні пандэміі

 

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы і ўдзел у праекце "FinduCovid19".


Гэты рух сёння завяршаецца, і мы з радасцю запрашаем вас зайсці на сайт www.finducovid19.com/ru, каб убачыць прыгожае аблічча Ісуса, якое створана з фотаздымкаў удзельнікаў з усяго свету.


Гэтая міжнародная ініцыятыва прынесла шмат плёну, і мы славім Госпада.

Перадусім, мы заўдзячваем Яму за мілату адзінства, якую Ён паслаў нам, прыналежным да розных народаў і розных хрысціянскіх канфесій.

Мы таксама дзякуем Яму за зніжэнне ліку выпадкаў захворвання Covid-19, якое было адзначана за апошнія дні ў некалькіх сур'ёзна пацярпелых краінах (такіх як Італія, Іспанія, Францыя...). Так, дзякуй Ісус!

 

Вядома, мы будзем працягваць помніць і маліцца за ўсіх, хто ўсё яшчэ пакутуе ад гэтай пандэміі (пацыенты, медычны персанал, сем'і)...

Такім чынам, хоць гэтая ініцыятыва падыходзіць да канца, малітва не павінна спыняцца. 


Запрашаем Вас працягваць маліцца і заступнічаць за наш свет 🙏🏻

Заўдзячваем Вам за вашу веру і любоў да Ісуса Хрыста ❤

 

Хай блаславіць Вас Бог!

Да хуткай сустрэчы на сайце www.finducovid19.com/ru

Камітэт Fin.duCovid


Вярнуцца назад