Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Працягваецца Малітва аб заканчэнні пандэміі Covid-19
Працягваецца Малітва аб заканчэнні пандэміі Covid-1916.04.2020. |
|
ПРАПАНОВА ТЫДНЯ « ХАЙ ЖА ЯНЫ БУДУЦЬ У ДАСКАНАЛЫМ АДЗІНСТВЕ... » ЯН 17:23
Малітва працягваецца!
Мы запрашаем усіх удзельнікаў працягваць маліцца асабліва ў гэтыя тры дні, каб спынілася пандэмія: Чацвер 16, пятніца 17, субота 18 красавіка = Вялікая Сядміца за юліянским календаром - каб быць у еднасці з нашымі братамі і сёстрамі (праваслаўнымі і грэка-каталікамі), якія будуць адзначаць Вялікдзень у нядзелю 19 красавіка 2020. Для гэтага: У малітве заклічам разам ІМЯ Госпада нашага Ісуса Хрыста ў 15:00 гадзін ў гэтыя 3 дні.
+++ Дарагія сябры, заўдзячваем усіх, хто браў удзел у руху «finducovid19» і маліўся на працягу трох дзён у 15 гадзін у хрысціянскім адзінстве пра сканчэнне пандэміі. Якая велізарная хваля надзеі і адзінства! У знак падзякі публікуем новае відэа, якое не дазволіць забыцца на тое, што мы перажылі разам https://youtu.be/rFUSd7XnyGc
ЛІЧБЫ 🕰 "Прыкладна за дзесяць дзён да Вялікадня (12.04.2020) мы адчулі ў сваіх сэрцах велізарнае жаданне аб'яднаць мільён хрысціянаў для агульнай малітвы цягам трох дзён супраць эпідэміі COVID-19. На нашым сайце мы не дасягнулі лічбы 1 мільёна ўдзельнікаў, але, цягам гэтага праекта, мноства людзей звязаліся з намі і мы даведаліся пра многія хрысціянскія ініцыятывы ў свеце (прыкладам, Еўрапейскі рух Горы 24-7, Міжнародны рух сп-ра Эванса і г.д.), якія натхнёна маліліся цягам гэтых 3-х дзён супраць Covide-19. Агульная колькасць чальцоў гэтых рухаў у свеце, якія моляцца, без сумневу, перавысіла мільён! Давайце падзякуем Госпаду! Святы Дух у дзеянні! Хочам вам таксама расказаць пра супадзенне, якое мае для нас глыбокі сэнс. У суботу 11 красавіка, прэса абвясціла пра жудасную колькасць смерцяў - больш за 103 тысячы ў свеце ад Covide-19 (крыніца AFP, 11:00 у суботу 11 красавіка) у 193 краінах. У гэты ж дзень, па апошнім падліку ўдзельнікаў нашага руху, апынулася, што 103 000 чалавек з 193 краін, далучыліся да нашага міжнароднага руху і маліліся Госпаду ў адзіным парыве, каб спыніць пандэмію. У той час, як свет аплакваў 103 000 смерцяў, 103 000 чалавек па ўсім свеце аб'ядналіся для агульнай малітвы і пасеялі надзею ў сэрцах людзей. У адказ на бедства, што пашырылася па нашай планеце, палкі парыў малітвы перайшоў праз усе межы! Ісус хоча гэтым нам сказаць, што ён тут і пакутуе з намі, а таксама напомніць, у гэтыя дні, калі мы цэлебруем яго Уваскрасенне, што апошняе слова не за смерцю.
ДЗЕЛЯ ДАСКАНАЛАГА АДЗІНСТВА Для з'яднання з нашымі праваслаўнымі братамі і сёстрамі, якія велікоднічаюць у наступную нядзелю (19.04.2020), прапаноўваем вам працягнуць агульную малітвy, асабліва 16, 17 і 18 красавіка (без рэгістрацыі на сайце). Хай жа яны будуць у дасканалым адзінстве... ( Ян 17:23). Так, будзем адныя ў Ісусу Хрысце супраць гэтай пандэміі! 🙏❤
Камітэт www.finducovid19.com/ru Вярнуцца назад |