Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЯЛІКАЯ СЕРАДА
ВЯЛІКАЯ СЕРАДА8.04.2020. |
|
У Вялікую Сераду глядзім на Ісуса Хрыста “Які дзеля нашага збаўлення ідзе на дабравольныя мукі”
Для асабістай (сямейнай) малітвы, якой хочам суправаджаць Хрыста, прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.
Вялікая Серада – Ев. Марка 14:43-72
Госпадзе, Божа міласэрны, нас, што клічуць Імя сьвятое Тваё, не пасаром у спадзяваньні Тваёй міласэрнасьці, але дай нам усё, што просім для нашага збаўленьня.
І зрабі нас годнымі любіць Цябе і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашаго, і чыніць ва ўсім волю Тваю.
Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
(З Літургіі раней асвячаных Дароў) Вярнуцца назад |