Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЯЛІКІ АЎТОРАК
ВЯЛІКІ АЎТОРАК7.04.2020. |
|
Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча суправаджаць Хрыста – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.
Вялікі Аўторак – Ев. Марка 14:10-42
Прыйдзіце, верныя, будзем пільна служыць Уладару, які раздае багацьці слугам сваім. Хай кожны з нас, паводле меры атрыманага дару, памножыць талент ласкі.
Хай адзін знойдзе мудрасьць, робячы добрыя ўчынкі; другі хай служыць навукаю; іншы зноў хай дзеліцца вераю сваёй з тымі, хто яе ня мае, а іншы хай раздае багацьці ўбогім.
Так мы памножым дадзеныя нам скарбы, і як верныя распарадчыкі ласкі, удастоімся вечнай радасьці, удзельнікамі якой зрабі нас, Хрысьце Божа, у чалавекалюбстве Тваім.
(Ютрань Вялікага Аўторка) Вярнуцца назад |