Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу і працэсія з абразом святога Роха пройдуць у Мінску

Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу і працэсія з абразом святога Роха пройдуць у Мінску


16.03.2020.

Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу і працэсія з абразом святога Роха пройдуць у МінскуУ суботу 21 сакавіка ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску пройдзе Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу.


У гэтай інтэнцыі ў святыні а 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша.

 

Пасля Імшы, у 19.45, распачнецца набажэнства, у якім запрошаны ўзяць удзел прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Лютэранскай супольнасці, іншых хрысціянскіх дэнамінацый, а таксама юдэі і мусульмане.

 

Падчас малітвы вернікі пройдуць у працэсіі вакол Чырвонага касцёла з запаленымі свечкамі і з абразом святога Роха — асаблівага заступніка і ратаўніка ад заразных хваробаў і эпідэмій.

 

Catholic.by


Вярнуцца назад