Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ХРЫСТОС ЖЫВЕ!

ХРЫСТОС ЖЫВЕ!


19.06.2019.

ХРЫСТОС ЖЫВЕ!XXV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2019

 

Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXV Юбілейнай Пілігрымкі.

Дэвіз пілігрымкі “Хрыстос жыве” – гэта тытул ліста Папы Францішка да моладзі свету.

 

Традыцыйны шлях з Віцебска ў Полацк пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 9 ліпеня да суботы 13 ліпеня 2019 г.

 

РАСКЛАД РУХУ ПІЛІГРЫМКІ

 

09.07.2019, аўторак: ВІЦЕБСК – ЗАРОНАВА (26 км)

07:00 – Боская Літургія ў грэка-каталіцкай царкве Уваскрасення Хрыстова (Віцебск, вул. 2-я Войкава 6 А)

09:00 – пачатак руху Пілігрымкі

17:00 – Заронава; начоўка ў залі каля музея

 

10.07.2019, серада: ЗАРОНАВА – ШУМІЛІНА (18 км)

09:00 – пачатак руху Пілігрымкі

18:00 – Шуміліна: Боская Літургія ў рыма-каталіцкім Санктуарыі Маці Божай Фацімска; начоўка пры парафі

 

11.07.2019, чацвер: ШУМІЛІНА – ОБАЛЬ (22 км)

07:30 – Боская Літургія ў храме Санктуарыя

09:30 – пачатак руху Пілігрымкі

18:00 – Обаль; начоўка ў школе

 

12.07.2019, пятніца: ОБАЛЬ – ГАРАНЫ (20 км)

07:30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы ў Обалі

09:30 – пачатак руху Пілігрымкі

18:00 – Гараны; начоўка ў школе

 

13.07.2019, субота: ГАРАНЫ – СТРУННЕ – ПОЛАЦК (23 км)

07.30 – Боская Літургія

09.30 – пачатак руху Пілігрымкі

12:00 – Струнне, Паніхіда

16:00 – Полацак, царква св. Сафіі

19.00 – Полацк, грэка-каталіцкая царква св. Параскевы Полацкай

21:00 – Вячэрня; начоўка пры парафіі

 

+ + +

 

У нядзелю – 14 ліпеня 2019 г.

у Полацку ля грэка-каталіцкага храму св. Параскевы Полацкай,

у прыватным сектары “Кароўнікі” вул. Навасёлаў, 70

(даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)

святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30

 

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom


Вярнуцца назад