Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў у вечнасць Жан Ванье — адзін з найбольш вядомых сучасных сведкаў Хрыста
Адышоў у вечнасць Жан Ванье — адзін з найбольш вядомых сучасных сведкаў Хрыста8.05.2019. |
|
Жан Ванье нарадзіўся ў Жэневе 10 верасня 1928 г. у сям’і генеральнага губернатара Канады. Ён быў філосафам, пісьменнікам, агульнапрызнаным маральна-рэлігійным аўтарытэтам, а таксама заснавальнікам двух міжнародных рухаў: L’Arche («Каўчэг») і «Святло і жыццё». У цэнтры гэтых рухаў — людзі з парушэннямі разумовага развіцця.
154 супольнасці руху L’Arche («Каўчэг»), якія дзейнічаюць у 38 краінах свету, і 1450 супольнасцяў руху «Вера і святло», якія дзейнічаюць у 85 краінах, — гэта сапраўдныя асяродкі, якія глыбока духоўна перамяняюць людзей.
Жан Ванье, які пражыў разам з разумова непаўнавартаснымі людзьмі больш за паўстагоддзя, быў вядомы як актыўны абаронца правоў бедных і слабых.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |