Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтва
Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтва27.02.2019. |
|
Сумесныя праекты дапамагаюць бачыць адно аднаго братамі і сёстрамі, “не заставацца вязнямі нашых адрозненняў”, але расці ў жаданні пераадольваць цяжкасці, якія стаяць на шляху поўнай камуніі, заўважыў Францішак.
Прыярытэтным напрамкам супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі Пантыфік назваў пастырскі клопат пра сям’ю. У наш глабалізаваны час хрысціянскія сем’і ў розных геаграфічных і культурных умовах сутыкаюцца з многімі аналагічнымі праблемамі. Таму мы павінны заставацца побач з імі, дапамагаючы захоўваць дар сужэнства. Мы таксама закліканы прысутнічаць там, дзе сямейнае жыццё не адпавядае паўнаце евангельскага ідэалу, падкрэсліў Францішак.
Паводле Ватыканскага радыё Вярнуцца назад |