Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 21 лютага 2019 г. - Дзень роднай мовы

21 лютага 2019 г. - Дзень роднай мовы


21.02.2019.

21 лютага 2019 г. - Дзень роднай мовыГрэка-каталіцкая моладзь моліцца тэкстамі, складзенымі Францішкам Скарынам.

 
Як вядома, 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай спадчыны ў свеце.


Працягваючы шматгадовую традыцыю, маладыя беларускія грэка-католікі ў гэты дзень у малітве выкарыстоўваюць тэксты, складзеныя Францішкам Скарынам, змешчаныя ў ягонай "Малой падарожнай кніжцы".

 

У першую чаргу гэта: "Акафіст Імю Ісусаваму" а таксама "Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста" і "Малітва да Найсвяцейшай Багародзіцы".


* * *

У рукі Твае аддаю самога сябе:

захавай душу маю, ацалі цела маё,

прасвятлі розум, напраў учынкі мае;

накіруй думкі мае да Бога,сэрца маё ўмацуй у добрым.


(З малітвы Францішка Скарыны да Найсвяцейшай Багародзіцы).


Вярнуцца назад