Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта Сяргея

Віншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта Сяргея


10.02.2019.

Віншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта СяргеяМінск, 8 лютага 2019 г.

АПОСТАЛЬСКАЯ НУНЦЫЯТУРА

ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

N 886/19

"Трываць на шляху Веры, трываць на шляху да абяцання, трываць у служэнні Госпаду, заўсёды трываць. "

(Meditazione quotidiana nella Cappella della Domus Sanctae Marthae 1.02.19.)


Віншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта СяргеяВіншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта СяргеяГлыбокапаважаны Архімандрыт Сяргей,

 

сёння мы сабраліся вакол Эўхарыстычнага стала - як знака еднасці Касцёла, прыбыўшы з розных куткоў Беларусі і не толькі, таксама з нагоды Вашага сямідзесятага юбілею.

Спраўляючы Эўхарыстыю, мы разам дзякавалі Богу за ўсё Яго ласкі асабліва - за вялікі дар, якім ёсць Вашае жыццё. I цяпер я хацеў бы выразіць Вам, вялебны Ойча, мае самыя шчырыя пажаданні словамі Святога Айца Францішка: "Трываць на шляху беры, трываць на шляху да абяцання, трываць у служэнні Госпаду, заўсёды трываць.

 

У гэтых словах я бачу адлюстраваныя Вашыя семдзесят гадоў жыцця, падараванага Богу і людзям, без умоў і чакання адплаты, з такім жа вогненным запалам, смакам да жыцця і непарушнай вернасцю, як у пачатку.

 

Дзякую Вам асабліва за нястомнае крочанне па шляху адзінства, у братняй любові, з мудрасцю і адвагай! Будзем жа дзякаваць разам Госпаду за ўжо сабраны на гэтай ніве плён Вашага пасвячэння.

 

Дарагі Айцец Сяргей, заахвочваю Вас далей дарыць сябе, як дорыць сябе нам наш Госпад, быць хлебам для Божага народа, даверанага Вашай апецы. ўслед за Святым Апосталам Паўлам прагну сказаць Вам: "Дык не пакідайце адвагі вашай, якая мае вялікую ўзнагароду". (Гбр 10, 35)

 

Хачу таксама запэўніць Вас у маёй падтрымцы і малітве, і жадаючы Вам моцнага здароўя, радасці і супакою ў сэрцы, праз заступніцтва святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, заклікаю на Вас Вашае служэнне Блаславенне Госпада.

 

У еднасці ў Хрысце,

Габар Пінтэр, Арцыбіскуп

Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь

Дастойнаму Архімандрыту

А. Сяргею ГАЕКУ, МІС

Апостальскаму Візітатару ad nutum Sanctae Sedis для грэка-католікаў у Беларусі


Вярнуцца назад