Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Македонская Каталіцкая Царква візантыйскага абраду святкуе інгрэс епархіяльнага біскупа

Македонская Каталіцкая Царква візантыйскага абраду святкуе інгрэс епархіяльнага біскупа


30.11.2018.

Македонская Каталіцкая Царква візантыйскага абраду святкуе інгрэс епархіяльнага біскупаУ македонскім горадзе Струміца 1-2 снежня 2018 г. праходзіць інаўгурацыя каталіцкай епархіі ўсходняга абраду. Новая, усходнекаталіцкая епархія Струміца-Скопье атрымала імя "Успення Багародзіцы". Яна створана Яго Святасцю Папам Францішкам на месца ранейшага апостальскага экзархата Македонскай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.

 

У нядзелю, 2 снежня 2018 г. урачысты інгрэс епархіяльнага біскупа Уладыкі Кіро (Стаянава) да катэдральнага сабору Успення Багародзіцы ў Струміцы ўзначаліць Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры. Ён зачытае папскую булу (томас) і ўвядзе Ўладыку Кіро на епархіяльны пасад. (Уладыка Кіро да гэтага часу нёс служэнне апостальскага экзарха).

 

1-2 снежня 2018 г. - гэта святочныя дні для ўсіх македонскіх католікаў усходняга абраду, якія маюць сваі карані ўва Уніі 1859 г. у горадзе Кукуш. (У часы камуністычнага рэжыму ў Югаславіі было забаронена нават узгадваць існаванне ўсходніх католікаў у Македоніі).

 

Ва ўрачыстасцях у Струміцы ўдзельнічаюць шматлікія вернікі-пілігрымы ўсходняга абраду з усёй Македоніі а таксама шматлікія іерархі візантыйскага і рымскага абрадаў з розных краінаў Еўропы. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляе архімандыт Сяргей, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

 


Вярнуцца назад