Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Канстанцінопаль патлумачыў рашэнне даць Украіне аўтакефалію

Канстанцінопаль патлумачыў рашэнне даць Украіне аўтакефалію


28.09.2018.

Канстанцінопаль патлумачыў рашэнне даць Украіне аўтакефаліюКанстанцінопальскі патрыярхат абгрунтаваў рашэнне прадаставіць Украіне аўтакефалію. Ён апублікаваў 29-старонкавы тэкст «Сусветны трон і царква Украіны — расказваюць дакументы», у якім прыводзяцца звесткі з архіваў, якія даказваюць яе незалежнасць ад Маскоўскага патрыярхату

 

Гістарычнае даследаванне праводзілася пры падтрымцы адукацыйнага фонду банка National Bank of Greece. У ім сцвярджаецца, што Канстанцінопаль ніколі не перадаваў Кіеўскую мітраполію, на аснове якой паўстала Украінская царква, у кананічную тэрыторыю Маскоўскага патрыярхату. Права хіратоніі (святарства), згодна з дакументам, было прадастаўлена Маскве «па фінансавых прычынах», «з неабходнасці» і «насіла часовы характар».

 

«Афіцыйныя дакументы сведчаць аб тым, што Канстанцінопальская царква ніколі не губляла дэ-юрэ свае кананічныя правы на царкву Украіны … Такім чынам, Сусветны патрыярх мае права і абавязак мацярынскі клопат пра царкву Украіны ў кожным выпадку, калі палічыць неабходным», - тлумачыцца ў тэксце.

 

Паводле Наша Ніва

 


Вярнуцца назад