Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Аглона - досвед паўсюднасці Каталіцкай Царквы

Аглона - досвед паўсюднасці Каталіцкай Царквы


24.09.2018.

Аглона - досвед паўсюднасці Каталіцкай ЦарквыУ панядзелак 24 верасня пасля абеда тысячы паломнікаў маліліся з Папам Францішкам на плошчы перад базылікай у Аглоне - у Латгаліі. З Багародзіцай, якая была прысутнай у Аглонскай Іконе, латышы, беларусы, літоўцы, рускія, палякі, немцы ды прадстаўнікі іншых народаў маліліся да Хрыста, Адкупіцеля кожнага чалавека, за ўзрастанне ў веры, надзеі ды любові, за мір і братэрства між народамі.


Значная частка пілігрымаў прыбыла з Беларусі. За пілігрымаў БГКЦ адказнымі былі а. Андрэй Абламейка з Мінска і а. Аляксей Варанко з Віцебска. Сумесная малітва з Папам Францішкам была каштоўным досведам паўсюднасці Каталіцкай Царквы.

 

З плошчы ў Аглоне - Дзяніс

 


Вярнуцца назад