Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларусь і Біблія

Беларусь і Біблія


20.09.2018.

Беларусь і БібліяСкруткі Мёртвага мора, сярэднявечныя манускрыпты і іншыя ўнікальныя экcпанаты на выставе «Беларусь і Біблія»

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прадстаўнікоў СМІ ўзяць удзел 20 верасня 2018 года ў 15:15 у адкрыцці міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія».

 

Такога вы яшчэ не бачылі! Скруткі Мёртвага мора, сярэднявечныя манускрыпты, «Іліяда» Гамера, кнігі Ёгана Гутэнберга і Марціна Лютара, ілюстраваныя Бібліі разнастайных канфесій з гравюрамі Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў – і гэта яшчэ няпоўны спіс помнікаў сусветнай культуры, якія можна будзе ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы. Шмат што з пададзеных арыгіналаў і не менш за каштоўныя копіі яшчэ аніразу не выстаўляліся ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

 

Усяго ў бібліятэку прывязуць 80 экспанатаў з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля – гэта перасоўная частка экспазіцыі «INSPIRED Exhibit» ("Натхнёная выстава"), якую прадаставіла некамерцыйнай арганізацыі «Група даследавання рукапісаў» (ЗША). Унікальная экспазіцыя адлюстроўвае доўгую гісторыю самай шматтыражнай кнігі ўсіх часоў – Бібліі.

 

Сярод беларускай спадчыны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі на выставе можна ўбачыць працы Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў, рукапісныя Торы, Евангеллі, Апосталы XVII-XXI стст, пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы, а таксама прыклады мастацкага афармлення Святога Пісьма лепшымі майстрамі XVII-XXI стст.

 

Праграма імпрэзы:

15:15 – падыход да прэсы, музей кнігі, 3 паверх;

16:00 – цырымонія адкрыцця выставы «Беларусь і Біблія», музей кнігі, галерэя «Лабірынт», 3 паверх.

 

Ва ўрачыстым адкрыцці возьмуць удзел упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Радзе міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Групы па даследаванні рукапісаў (ЗША) Скот Кэрал. 

 

Выстава працуе да 21 кастрычніка 2018 г. 

 

Наведаць экспазіцыю можна па чытацкім квітку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пропуску «Сацыякультурны цэнтр», у cоставе экскурсійнай групы.

 

Тэлефон для даведак: (+375 17) 293 28 81.

 

e-mail: pr@nlb.by


Вярнуцца назад