Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Брат Алоіз з Тэзэ і больш за 400 біскупаў: вядомы спіс удзельнікаў Сінода Біскупаў
Брат Алоіз з Тэзэ і больш за 400 біскупаў: вядомы спіс удзельнікаў Сінода Біскупаў19.09.2018. |
|
Форум будзе праходзіць пад старшынствам папы Францішка. Беларусь на ім прадставіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Усяго ў спісе больш за 400 асобаў. Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў застаецца кардынал Ларэнца Балдзісэры. Чатыры дэлегаваныя старшыні: іракскі кардынал Луіс Рафаэль Сако, Патрыярх Вавілонскі Халдэйскай Каталіцкай Царквы; мадагаскарскі кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіна; м’ямнанскі кардынал Чарльз Маўнг Бог, арцыбіскуп Янгона; а таксама кардынал Джон Рыбат, арцыбіскуп Порт-Морсбі з Папуа-Новай Гвінеі.
Новаўвядзеннем сёлетняга Сінода стала стварэнне адмысловай Інфармацыйнай камісіі. Яе старшынёй быў прызначаны Паоло Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі, а сакратаром – кс. Антоніо Спадара, галоўны рэдактар старэйшага італьянскага каталіцкага часопіса La Civiltà Cattolica.
У спісе ўдзельнікаў-аўдытараў – шматлікія святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі з розных краін свету, а ў спісе братэрскіх дэлегатаў – прадстаўнікі Канстанцінопальскага Патрыярхату, Румынскай Праваслаўнай Царквы, Сусветнай Рады Цэркваў, Сусветнай Лютэранскай Федэрацыі і Сусветнага Саюза Рэфармаваных Цэркваў.
Спецыяльным запрошаным госцем асамблеі будзе прыёр Супольнасці ў Тэзэ брат Алоіз Лозэр.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |