Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > XХIV ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПІЛІГРЫМКА, 2018
XХIV ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПІЛІГРЫМКА, 201829.06.2018. |
|
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да штогадовай пілігрымкі ВІЦЕБСК – ПОЛАЦК, 10 – 15 ліпеня 2018
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў – пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 10 ліпеня 2018, Боскай Літургіяй у 07:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А
І этап, аўторак 10 ліпеня: Віцебск - Заронава ІІ этап, серада 11 ліпеня: Заронава - Шуміліна ІІІ этап, чацвер 12 ліпеня: Шуміліна - Обаль IV этап, пятніца 13 ліпеня: Обаль - Гараны V этап, субота 14 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк “Молімся за тых, хто шукае Бога” + + + У нядзелю – 15 ліпеня 2018 г. у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі” вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom Вярнуцца назад |