Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «Адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента»

«Адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента»


15.06.2018.

«Адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента»Словы Папы Францішка да іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы

 

На адкрыціі ХХІ Сустрэчы іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы (CHOCE), што праходзіць у візантыйскай Італо-албанскай Епархіі Лунгра (Калабрыя) у днях 14-17 чэрвеня 2018 г., Апостальскі нунцый у Італіі Архібіскуп Эміль Паўл Чэрыг зачытаў прывітальнае Слова Яго Святасці Папы Францішка.

 

У Лісце падпісаным кардыналам П'етрам Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці, знаходзяцца прывітальныя словы Папы:

 

«Святы Айцец Францыск горача вітае прадбачлівую ініцыятыву, накіраваную на паглыбленне важных аспектаў тоеснасці і місіі Усходніх каталіцкіх Цэркваў».

 

Далей кардынал Дзяржсакратар паведамляе, што Папа «спадзяецца, што дні студыяў паспрыяюць вузам еднасці і сулучнасці сярод пастыраў, надаючы чарговы адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента».


Вярнуцца назад