Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пасол Беларусі Сяргей Алейнік наведаў Ватыкан
Пасол Беларусі Сяргей Алейнік наведаў Ватыкан12.01.2018. |
|
Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, падчас якой адбылася кароткая размова Сяргея Алейніка з Пантыфікам.
У межах візіту былі праведзены таксама сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.
Абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне.
Падчас рабочай сустрэчы пасла з прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чезарэ Пасіні ў дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было перададзена факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францішка Скарыны». Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |