Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 75 год мучаніцкага подзвігу экзарха Антона Неманцэвіча

75 год мучаніцкага подзвігу экзарха Антона Неманцэвіча


6.01.2018.

75 год мучаніцкага подзвігу экзарха Антона Неманцэвіча6 студзеня 2018 г. спаўняецца 75 год пакутніцкай смерці Антона Неманцэвіча - апостальскага экзарха беларускіх грэка-католікаў, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года. 


Пакутніцкі шлях экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі ды перамешчаны ў турму СД ў Мінску.


Некалькі тыдняў пазней, восенню 1942, гітлераўскія карныя аддзелы спалілі палескія вёскі (з іх жыхарамі), што ўваходзілі ў склад грэка-каталіцкай (нэаўнійнай) парафіі ў Бабровічах (сёння Івацэвіцкі раён).

Памяць мучаніцкай смерці Экзарха Антона адзначаецца 6 студзеня 2018 г. на Боскай Літургіі ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі.

У нядзелю, 7 студзеня 2018 г. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі ўзгадае экзарха Антона на Боскай Літургіі ў капліцы парафіі Праведнага Язэпа ў 10:00 гадзін.


Вярнуцца назад