Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хрысціяне Масула ўпершыню за тры гады адзначылі свята Божага Нараджэння
Хрысціяне Масула ўпершыню за тры гады адзначылі свята Божага Нараджэння29.12.2017. |
|
Святую Літургію ўзначаліў патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Луіс (Сако). У гаміліі першаіерарх скіраваў сваё слова і да мусульманаў: «Прашу пераследвальнікаў, каб змянілі свой спосаб мыслення: вы павінны лепей ведаць хрысціянства. У мінулым хрысціяне складалі большасць у Іраку, у сучасны час мы меншасць, але без нас Масул ніколі не будзе сабой».
У святочным служэнні прынялі ўдзел таксама і мусульмане, якія імкнуліся выразіць сваё адзінства з хрысціянамі. «Мы ўсе — браты, незалежна ад рэлігіі і этнічнага паходжання, нягледзячы на перажыванне несправядлівасці і пакутаў», — сказаў Фархад Малко, адзін з хрысціянаў-удзельнікаў літургіі.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |