Парафія сьвятога Язэпа > 500 год Бібліі выдадзенай Францішкам Скарынам > У Мінску адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове

У Мінску адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове


24.11.2017.

У Мінску адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове25 лістапада ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15, актавая зала) пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.

 

Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.

 

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля запрашаюць біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у біблійным сімпозіуме «Божае слова 1517 – 2017».

 

Пачатак сімпозіума ў 10.00. Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі, адбудзецца ў 12.00.

 

19 снежня а 16-й гадзіне прэзентацыя адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, зала адукацыйных тэхналогій, 3-ці паверх, пам. 346).

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад