Парафія сьвятога Язэпа > 500 год Бібліі выдадзенай Францішкам Скарынам > У Мінску прэзентуюць першае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне Новага Запавету на беларускай мове
У Мінску прэзентуюць першае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне Новага Запавету на беларускай мове17.11.2017. |
|
Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля запрашаюць біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у біблійным сімпозіуме «Божае слова 1517 – 2017».
Пачатак сімпозіума ў 10.00. Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі, адбудзецца ў 12.00.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |