Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах

Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах


26.09.2017.

Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў БаранавічахНовым дырэктарам катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах стаў кс. Юрый Дрозд.

 

Святар з’яўляецца магістрам гісторыі і тэалогіі, у каледжы выкладае экуменізм і літургіку. Вучыўся ў БДПУ імя М. Танка і Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Вучыцца ў дактарантуры Экуменічнага інстытута Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

Папярэдні дырэктар каледжа — кс. Павел Рудзьман — нясе пастырскае служэнне ў парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вострабрамскай у Баранавічах.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад