Парафія сьвятога Язэпа > 500 год Бібліі выдадзенай Францішкам Скарынам > У Рыме прайшла Міжнародная Кансультацыя па духоўнай спадчыне Францыска Скарыны
У Рыме прайшла Міжнародная Кансультацыя па духоўнай спадчыне Францыска Скарыны1.08.2017. |
|
Першая сесія гэтай Кансультацыі адбылося 27 чэрвеня 2017 г. і была прысвечаная абмяркаванні вынікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Францыск Скарына і яго духоўная спадчына", што праходзіла ў Віцебску 23 чэрвеня 2017 г.
Другая сесія гэтай Кансультацыі, якая адбылася 1 жніўня 2017, дала магчымасць абмяркаваць навуковую дзейнасць беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча, які 50 год таму, у кантэксце святкавання 450-годдзя Скарынаўскай Бібліі, намагаўся пазнаёміць навуковае асяроддзе Рыма з “біблійнай скарынаўскай справай”.
У кансультацыі, арганізаванай таксама і з дапамогай інтэрнэту, удзельнічалі навукоўцы і душпастыры з Італіі, Польшчы, Чэхіі, Бразіліі, Украіны, Расіі. Абедзве сесіі Кансультацыі ўзначальвалі Генеральны Архіварыус Архіва Ордэна Марыянаў Вальдэмар Карпук і архімандрыт Сяргей Гаек.
У асаблівы спосаб быў ацэнены каштоўны ўдзел у Кансультацыі доктара Антоніа Калізі з Бары, які з’яўляецца выканаўчым сакратаром даследніцкай платформы "Senergeia pro Oriente Christiano", і прафесара Джузэпэ Мунарыні з Падуі, вядомага знаўцы хрысціянскага Усходу.
Паколькі 4 жніўня 2017 г. прыпадаюць 57-я ўгодкі біскупскай хіратоніі Уладыкі Чэслава Сіповіча (а 16 чэрвеня 2017 г. адзначаліся 75-я ўгодкі ягоных святарскіх свячанняў), падчас Кансультацый таксама шмат гаварылася пра духоўную і душпастырскую спадчыну біскупа Чэслава.
Вярнуцца назад |